Дружна папрацавалі

Дружна папрацавалі ў пятніцу кветак работнікі Бабіцкай школы. Каб воку гасцей і жыхароў вёскі было прыемна, яны аднойчы вырашылі ўпрыгожыць уезд у населены пункт кветнікам. У гэтым годзе тут мяркуюць пасадзіць каны, а каб жывёла ці чыя нядобрая рука не сапсавалі прыгожае натуральнае афармленне, клумбу вырашылі абгарадзіць. А яшчэ настаўніцкі калектыў і школьнікі адновяць пачатыя раней работы па пасадцы бярозавай алеі, якая стане працягам вуліцы і прыкрые сваімі зялёнымі шатамі стары яблыневы сад. Які між іншым школьнікі ўжо пабялілі і зрабілі абрэзку дрэў.
Прывабна выглядае і прышкольная тэрыторыя, дзе нядаўна ўстанавілі новую арку, а на агароджы, як прызнанне ў любові да роднай вёскі, напісалі вялікімі літарамі “Я люблю Бабічы”. Хутка з’явіцца і лагатып мясцовай установы адукацыі. Ну, ці ж не яркі выраз адкрытага пачуцця патрыятызму і светлых пачуццяў да сваёй малой радзімы!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика