гэтыя віды народнага промыслу паступова выцясняюцца…

Сёння ўжо рэдка дзе ўбачыш бондара ці ганчара, бо гэтыя віды народнага промыслу паступова выцясняюцца больш перспектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. Аднак з мэтай захавання бацькоўскіх традыцый гэтым навыкам нашых бацькоў і прадзедаў навучаюць дзяцей і падлеткаў ва ўстановах культуры і школах. У горадзе і пры сельскіх клубах створаны і дзейнічаюць некалькі такіх гурткоў. Так, меркулавіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак знаёміць з тэхнікай разьбы па дрэву метадыст-майстар Галіна Газенка. Батвінаўскім школьнікам выкладае урокі па лепцы з гліны спецыяліст сваёй справы Надзея Еўдакіменка. Ткацтвам зацікавіліся рабяты з Залескай школы, а ў Чачэрску гурткоўцам Цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклора прапануюць спазнаць азы шыцця, салома- і бісерапляцення, вышыўкі храстом Святлана Чвырова і Лідзія Мельнікава. Вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці часта дэманструюцца на абласных і раённых, а таксама абменных выставах. Напрыклад, хутка рукатворныя вырабы будуць выстаўлены для агульгага агляду ў г.Рагачове. Як сцвярджае дырэктар Цэнтра рамёстваў Вольга Вадзюціна, у дзяцей ёсць жаданне ўласнаручна зрабіць нешта прыгожае і незвычайнае. А калі дзіцячыя “шэдэўры” яшчэ могуць ацаніць іншыя, або яны ідуць на рэалізацыю, гэта дае падлеткам стымул развіваць свой тадент і садзейнічае далейшай рабоце ў мэтах захавання беларускай спадчыны. Жадаючых авалодаць навыкамі народнага промыслу заўсёды чакаюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах. Сюды могуць запісацца і дарослыя.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика