дар музею

Сёння ў архіўных фондах гісторыка-этнаграфічнага музея налічваецца 18 659 экспанатаў розных побытавых рэчаў, цікавай дакументальнай хронікі, археалагічных знаходак і т.п. І прыемна адзначыць, што вялікую ролю ў папаўненні гэтых каштоўных “запасаў” адыгрываюць простыя жыхары Чачэршчыны. Дзякуючы іх грамадзянскай пазіцыі і патрыятычнаму настрою ў экспазіцыйных залах музея з’яўляюцца новыя ўнікальныя прадметы, забытыя старыя рэчы, гістарычныя фотаздымкі. Адным з актыўных дарыцеляў вось ужо доўгі час з’яўляецца чачаранка Неаніла Міхайлаўна Шаўцова (на здымку злева). За гэты час яна перадала ў музейны фонд 259 экспанатаў, сярод якіх сурвэткі, гадзіннікі, медыцынскія прыналежнасці, вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А на днях адна з першых адгукнулася на акцыю «У дар музею» і прынесла срэбраную лыжку вагой 57,2 грама 1884 года.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика