Чачэрскія камунальнікі добраўпарадкавалі крыніцу

Некалі даўно пад гарой непадалёк ад завулка Западнага ў райцэнтры была выкапана жыватворная крыніца, куды людзі ішлі за цалебнай вадой зімой і ўлетку.
Паставілі крыж, усталявалі калодзезнае кальцо, прыбілі лаўку. Мясцовыя жыхары самі сачылі тут за чысцінёй і парадкам, але з цягам часу натуральны выток прыйшоў у заняпад. Аднак сюды па-ранейшаму ідуць чачаране, каб задаволіць смагу і наталіцца выратавальнай прахалодай з зямных нетраў. Праблема так і засталася б, калі б на адным з прыёмаў насельніцтва кіраўніцтвам раёна не паступіла просьба добраўпарадкаваць крыніцу, каб прадоўжыць яе жыццё і надаць прывабны выгляд. За справу ўзяліся работнікі камунальнай службы: абкасілі тэрыторыю, змайстравалі драўляны каркас і паклалі зверху новенькі шыфер, дапоўнілі альтанку лавамі. І цяпер тут можна не толькі пачаставацца вадой, але і адпачыць хвіліну-другую.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика