«Меркулавіцкія вячоркі» дзеляцца творчым натхненнем

Калектыў Меркулавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры, дзе кіруе дырэктар Вольга Дзямідава, здзіўляе і палоніць сваім настроем, маладосцю, азартам, свежасцю музычных пераліваў і працоўным запалам. За апошні час тут склаўся дружны з’яднаны тандэм. Лёгкія на ўздым, культработнікі – і ў поле да камбайнёраў, і на святочную пляцоўку ў Гомель і па іншых гарадах вобласці, і даць канцэртны нумар на раённай сцэне.
Вясёлыя, жвавыя, актыўныя ўдзельнікі народнага гурта «Меркулавіцкія вячоркі» заслужана ўзнагароджваюцца апладысментамі публікі і падзякай свайго кіраўніцтва. Сямейны дуэт у складзе віртуознага гарманіста Васіля Казлова і жонкі Людмілы, гітарыст і бубніст, саліст і складальнік аўтарскіх твораў Іван Яшкоў, балака і весялун Валянцін Дзямідаў, аматарка спеваў Вольга Ціханава, добразычлівая Валянціна Лявончыкава, майстрыца-рукадзельніца Галіна Газенка, бібліятэкар Жана Кірпан – усіх 12 чалавек. Сіламі культасветнікаў праводзяцца шматлікія мерапрыемствы дзяржаўнага каляндара, прымеркаваныя да прафесійных святаў, а таксама што тычаць беларускіх традыцый і народнасці. Нядаўна тут быў створаны новы вакальны ансамбль «Натхненне», пачаў адраджэнне абрад выклікання дажджу. А «Ваджэнне куста» набыло масавы характар і відовішчнасць. Добра зарэкамендавалі сябе зімні праект «Гасцінны двор Ледзянога Дзеда» і забавы для дзяцей і падлеткаў «Па сцяжынках казачнага лета». Да паслуг насельніцтва – арганізацыя карпаратываў і вясельных вечарын. Адным словам, калектыў праяўляе ініцыятыву, духоўны азарт і настроены на пазітыў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика