ПРЫГоЖАЕ СНЕЖНАЕ ДЗІВА

Сваю неардынарную выдумку і творчае майстэрства яшчэ раз даказалі педагогі раёна і вучні школ. На Чачэрскай лыжні з мэтай знешняга эстэтычнага афармлення мерапрыемства і для стварэння святочнага настрою дэманстраваліся снежныя фігуры. У лічаныя хвіліны на белым покрыве зямлі ўзніклі сілуэты жывёл, матылькоў, жабак, васьміножкі і сімвала года – вясёлага Дракончыка. Яркія фарбы Снягуркі і іншых казачных герояў, вырабленых настаўнікамі і дзецьмі СШ №2, больш за ўсё прыцягнулі ўвагу прысутных. Многія рабілі фота на памяць каля паласатага ката Ваські. Дзякуючы фантазіі калектыву Сідаравіцкай школы ён паважна аглядаў наваколле з невялікага ўзвышша і запрашаў на экскурсію па дзівоснаму снежнаму гарадку. У апошнія марозныя дзянькі радасць зімовага цуда абудзіла ў сэрцах чачаран лагоду і замілаванне. Бывай, зімачка!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика