ветэран заўсёды побач

На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Беларускага гарамадскага аб’яднання ветэранаў былі запрошаны былыя кіраўнікі раённых структур гаспадарання, галоўныя спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны, самыя актыўныя ўдзельнікі ветэранскага руху, якія і пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягваюць прыносіць карысць свайму краю. Калі не справай, то добрай парадай, уласным прыкладам і набытым жыццёвым вопытам яны прапагандуюць патрыятызм і любоў да радзімы, праводзяць грамадска-палітычную дзейнасць. З падмуркаў сцэны гучалі словы віншавання і шчырай падзякі за іх неабыякавасць да спраў дня сённяшняга, гасцей свята вітаў намеснік старшыні райвыканкама П.Несцяровіч, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК В.Ігнаценка, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.Шаўцова і інш. Старшыня раённага Савета ветэранаў П.Мельнікаў зачытаў справаздачу ад рабоце райсавета ветэранаў за мінулы перыяд, а прадстаўнікі адміністрацый прадпрыемстваў і арганіззацый раёна выказвалі падзяку ветэранам сваіх калектываў. У гэты вечар было шмат узнагарод і цёплых абдымкаў. На вечарыне разам сустрэліся тыя, хто плячо у плячо ствараў чачэрскаму краю стабільнасць і працвітанне, хто клапаціўся пра яго росквіт і славу. На авансцэну запрашаліся Ала Мікалаеўна Машуціна, Іван Паўлавіч Арлоў, Ганна Аляксандраўна Юн, Іван Цітавіч Казлоў, Марыя Васільеўна Мажаева, Сяргей Кузьміч Коўганаў, Васіль Сямёнавіч Стош, Васіль Пятровіч Плескачэўскі і іншыя. Атрымалі Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі за перамогу ў аглядзе-конкурсе сярод пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна: за 1 месца старшыня “пярвічкі” КЖУП “Чачэрскае” З.К.Сціпакова, два другіх раздзялілі старшыня палескай пярвічнай ветэранскай арганізацыі М.Ф.Юрчанка і З.В.Сілкіна (Чачэрскі тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва).
Як паказвае практыка, гады не ўласны над чалавечымі пачуццямі і думкамі. Маладыя душой заўсёды застаюцца такімі на ўсё жыццё. І з цягам часу на змену маладосці прыходзіць мудрасць. А гэта – скарб, які кожны набывае ўласна і дзеліцца ім з астатнімі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика