з творчым завалам

Прадаўжальнікамі і прапагандыстамі беларускай этнаграфічнай музыкі ў раёне сёння можна назваць маладзёжны этнічны інструментальны калектыў “Чачэрская лютня”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Мікалай Крыўко.
Гэту самадзейную групу прадстаўляюць усяго чатыры ўдзельнікі, але іх выканаўчае і артыстычнае майстэрства, трапна падабраны рэпертуар заслугоўваюць увагі. Нічога падобнага дагэтуль у раёне не назіралася. Музычныя інструменты аматараў народнага славянскага мастацтва выдаюць на аўдыторыю мелодыі старажытных часоў, беларускую нацыянальную культуру і творы даўно забытых аўтараў, шырока прапагандуецца традыцыйны нацыянальны фальклор мінулых стагоддзяў. Членаў калектыву аб’ядноўвае не толькі любоў і прыязнасць да народнай спадчыны, але і фізічна-духоўнае развіццё. Хлопцы не маюць шкодных звычак, вядуць здаровы лад жыцця і імкнуцца да ўнутранага і знешняга ўдасканальвання, гартуюць сваю волю і характар.
Пэўнай павагі заслугоўвае той факт, што калектыў працуе на грамадскіх пачатках, толькі па ініцыятыве кіраўніка і ўласнага захаплення музычным мастацтвам яго ўдзельнікаў. Двойчы на тыдзень юнакі збіраюцца на рэпетыцыі, а калі неабходна, то і часцей. Трэба адзначыць, што і сцэнічныя касцюмы тут падабраны адпаведна абранаму іміджу – белыя палатняныя сарочкі з паясамі, што вельмі гарманіруе з творчым вобразам самадзейных музыкаў. Паслухаеш іх, і здаецца, што трапіў у часы князя Радзівіла, кожнае выступленне прасякнута гістарычным мінулым і нейкай таямнічасцю. Рэха радзімічаў адазвалася ў музычна-песенным мастацтве “Чачэрскай лютні” ў новых аранжыроўках Мікалая Крыўко.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика