лірыка ВЕРШАВАНЫХ РАДКОЎ

Актыўная прапаганда беларускай літаратуры – адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці дзіцячай бібліятэкі. Нам, бібліятэкарам, прыемна адзначыць, што сёння амаль у кожным класе ёсць вучні, якія сапраўды цікавяцца творамі айчынных аўтараў. З гэтай нагоды і з мэтай павышэння інтарэсу да чытання зусім нядаўна ў бібліятэцы адчыніла свае дзверы літаратурнае кафэ “А ў нас усё для вас!”, якое гасцінна запрашае юных аматараў беларускай кнігі захапіць сэрцы цеплынёю слова, мілагучнасцю роднай мовы, музыкай вершаваных радкоў. Пачалася падрыхтоўка мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года кнігі, ну і зразумела ж, юбілеяў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама прысвечаных лепшым кнігам-юбілярам 2012 года, сярод якіх хочацца адзначыць творы ў дапамогу школьнай праграме: паэмы Я. Коласа “Рыбакова хата”, Я. Купалы “Магіла льва”, “Сон на кургане”, зборнікі вершаў М. Танка “След бліскавіцы” і “Мой хлеб надзённы”, “Хатынскую аповесць” А. Адамовіча, эсэ У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, раманы І. Чыгрынава “Плач перапёлкі”, аповесці В. Быкава “Трэцяя ракета”,“Здрада”, “Абеліск”, “Сотнікаў”, аповесці Я. Маўра “Чалавек ідзе”, М. Лынькова “Міколка-паравоз” і іншыя творы.
Беларуская кніга заўсёды гаспадыня ў дзіцячай бібліятэцы. Яна кожны дзень чакае юных чытачоў да сябе ў госці!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика