На Чачэршчыне прайшла прыёмка ўстаноў адукацыі да навучальнага года

Установы адукацыі Чачэршчыны гэтымі днямі прыбраліся ў новыя нарады і палепшылі свой знешні выгляд – гэта калектывы рыхтуюцца да асенне-зімовага перыяду.
IMG_5838Тры дні ў раёне працавала камісія па прыёмцы. Вывучалі сітуацыю і ставілі балы за старанні намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ала Гулевіч, прадстаўнікі пажарнай службы, санстанцыі, энергетыкі. Яны дасканала абследвалі ўсе інжынерныя сеткі і сістэмы камунікацый аб’ектаў, абышлі харчовыя блокі, аналізавалі стан класаў і спальных памяшканняў – адным словам, абгледзелі кожны куток і месца, дзе будуць знаходзіцца вучні і садкоўцы. Былі адзначаны з лепшага боку многія кіраўнікі і іх калектывы. Дадзена высокая ацэнка актыўнасці педагогаў гімназіі, якія сумленна і з душой папрацавалі над добраўпарадкаваннем кабінетаў і калідораў. За кошт заработаных і шэфскіх капіталаўкладанняў (ААТ «Звязда») тут набыты крэслы для актавай залы, а наперадзе папаўненне спартыўнай базы. Прыемна здзівіў крэатыўны падыход у СШ №1 па афармленні школьнай сталоўкі, вылучаецца арыгінальнасцю ўладкаваны каля ўвахода кветнік і, наогул, сёлетні год вылучае гэту ўстанову надзвычайнай сумленнасцю дарослых па рэалізацыі пастаўленых задач. Новае пакрыццё з тратуарнай пліткі ў дзіцячым садку №4 – паказчык зацікаўленасці і гаспадарскага падыходу, а дваравая тэрыторыя выглядае ярка і казачна. Работнікі ЦКРНіР для сваіх выхаванцаў пастараліся зрабіць таксама прыгажосць, камфорт, утульнасць. Станоўчыя водгукі атрымалі і сельскія школы, але пакуль што інфармацыя трымаецца ў сакрэце, каб захаваць нейкую інтрыгу і ўзнагародзіць лепшых на жнівеньскай канферэнцыі.
Тым не менш, не абышлося і без слушных заўваг. Напрыклад, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, школам неабходна павышаць якасць адукацыі, накіраваць намаганні на больш прадуктыўную дзейнасць па алімпіядным руху і інш.
У цэлым, хочацца шчыра падзякаваць усім калектывам за прыкладзеныя намаганні і асабісты ўдзел у падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду і новага навучальнага года, – адзначыла Юлія Басаргіна. – Халатных адносін не праявіў ніхто, станоўчую адзнаку атрымала кожная з устаноў адукацыі, у тым ліку і дашкольныя. Улічваючы, што пры мінімальным дзяржаўным фінансаванні на дадзеныя выдаткі выкананы такія вялікія аб’ёмы, становішча па раёне можна назваць добрым. І, што немалаважна, адчуваецца занепакоенасць кіраўнікоў, настаўнікаў і выхавацеляў. Як ніколі ў гэтым годзе прынятыя да ведама ўсе рэкамендацыі па пажнагляду. Упэўнена, для дасягнення мэты яшчэ ёсць рэзервы. І задача педагогаў – задзейнічаць усе рычагі, каб нашы дзеці атрымоўвалі дастатковыя веды ў светлых і ўтульных памяшканнях. Асобным, праўда, варта яшчэ крыху дапрацаваць і выправіць дробныя заўвагі. Але самы цяжар ускладзеных абавязкаў і нарматываў IMG_5787 IMG_5789 IMG_5802 IMG_5810 IMG_5841 IMG_5842 IMG_5868 IMG_5957 IMG_5960 IMG_5962 IMG_5966выкананы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика