Адбыўся VІІ міжнародны злёт ветэранаў баявых дзеянняў міратворчых аперацый

Калі, як ні летам, прадстаўляецца шанец добра адпачыць і паралельна сустрэцца са старымі сябрамі, паціснуць ім рукі.
IMG_20180728_105158У канцы ліпеня такая магчымасць выпала воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандру Піпко і Аляксандру Пліставу, якія адправіліся на VІІ міжнародны злёт ветэранаў баявых дзеянняў міратворчых аперацый, ваеннай службы, супрацоўнікаў сілавых структур і членаў іх сямей, што адбыўся на базе піянерскага лагера «Лясныя далі». На Гомельшчыну ў якасці ўдзельнікаў прыбылі таксама прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі і некаторых рэгіёнаў Украіны. Па традыцыі ўсклаўшы кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, дзе ганаровае права падняцця сцяга было прадастаўлена нашаму земляку Аляксандру Піпко, усе настроіліся на «баявы» лад. Сярод шматлікіх конкурсаў і іспытаў на майстэрства гульні і спрыт, старшыня чачэрскай раённай арганізацыі БСВА заваяваў лідарства– па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і лука ён заняў два другіх месцы. Аляксандр даў высокую адзнаку арганізацыі мерапрыемства, дзе разам з гістарычнай рэканструкцыяй баявых дзеянняў па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прапанавалася паслухаць песні на афганскую тэматыку і сучасную эстраду. Абмен сяброўскімі абдымкамі, сімволікай гарадоў і дзяржаў, сувенірамі, вячэрняя дыскатэка даставілі ўсім прысутным не толькі радасць і задавальненне, а і пакінулі ў душы самыя прыемныя пачуцці. Яшчэ трывалей замацаваліся таварыскія зносіны чачэрскіх і талінскіх сяброў, а на наступны год госці з Таліна вырашылі правесці аналагічную сустрэчу ў сябе на радзіме, і загадзя запрасілі двух Аляксандраў на сваю зямлю.
Напрыканцы сустрэчы адбылася канферэнцыя, дзе можна было абмяняцца вопытам работы з моладдзю і напрацоўкамі па наладжванню добрасуседскіх адносін.
В. БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика