“ІНШЫ РАЗ ЧУЖОЕ БАЛІЦЬ”

Увосень бабка Ганна папрасіла сваіх суседзяў закалоць парсючка. Мужыкі адразу згадзіліся, паглядзелі, якога кабана вырасціла старая. А к вечару ў дужых галовах паспела нядобрая ідэя скрасці скацінку. Дамовіліся зрабіць гэта ноччу. Вырашылі, што цемната толькі ў дапамогу. Калі вёска ўжо спала, ціхенька прабраліся да хлева з парсюком. Дамовіліся, адзін гоніць скаціну, а другі сустракае на парозе з дубінай і… справе амаль канец!
Доўга давялося мужыку шукаць жывёліну, аблазіў усе вуглы, ведаў жа і сам нават бачыў яе днём. Стаміўся так, што на карачках прыпоўз да дзвярэй. Праўду кажуць у народзе: хто свіней крадзе, у таго ў вушах пішчыць! Тым часам стаяўшы напагатове сябар пачуў уздыхі ля парога і заехаў па шыі суседу…
Трэба суседа ратаваць, а той рагоча, не спыняецца.
Назаўтра ж ўсё наваколле ведала, як аднавяскоўцы задумалі чорную справу і якой мудрай аказалася бабка Ганна, якая зусім выпадкова (а можа, і не!) перавяла парсючка ў другі хлеў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика