Заўтра на Чачэршчыне пройдуць купалаўскія гулянні

Народнае купальскае ігрышча запрашае чачаран і гасцей горада на традыцыйнае святочнае гулянне, якое адбудзецца сёння ў раёне гарадскога амфітэатра а восьмай гадзіне вечара.
IMG_1108Тых, хто верыць у магічную сілу цалебных траў, цудадзейства купальскай расы і ачышчэнне праз агонь, чакаюць арганізатары мерапрыемства на беразе ракі Чачора. Усім прысутным будзе прапанавана прыняць удзел у культурна-канцэртнай праграме і пошуках чароўнай кветкі-папараць. Пакачаўшыся па мокрай траве перад світанкам, чалавек мае магчымасць заручыцца сілай нябёсаў на добрае здароўе, а песня і вясёлая кампанія сяброў абяцае ў бліжэйшым станоўчы настрой і пазітыўны стан душы. Прыходзьце да нас і станьце прамымі ўдзельнікамі традыцыйнай дзеі святкавання культавага абраду.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика