На Чачэршчыне дзейнічае музей ткацтва

Бабіцкі музей ткацтва стаў для раёна яшчэ адным пунктам культурнага адпачынку і духоўнай каштоўнасцю края, бо за сценамі ўстановы захоўваюцца экспанаты вясковага побыту беларускага сяльчаніна.

IMG_0826
Паглядзець на мінулае, датыкнуцца да традыцыйнай Бацькаўшчыны і самому сесці за бабуліны кросны прапануецца не толькі мясцовым жыхарам. Дзверы цэнтра адкрыты ўсім жадаючым, хто шануе спадчыну, цікавіцца даўніной і адчувае патрэбнасць даведацца пра нешта новае, забытае і невядомае. У мінулым годзе па бабіцкіх музейных пакоях прайшло 28 турыстычных груп, з якіх на платнай аснове 19. Усяго азнаёмілася з адметнасцямі музейных паліц 834 чалавекі. Дэлегацыі з іншых гарадоў вобласці, з Валакаламска і Гур’еўска Расійскай Федэрацыі, Германіі і Італіі з цікавасцю слухалі расповяды гаспадыні ўстановы культуры Людмілы Міхалкоўскай пра тое, як раней нашы дзяды і прадзеды здабывалі хлеб, выраблялі тканіну, што пілі і елі. Прычым частавалі жаданых гасцей традыцыйнымі народнымі стравамі беларускай кухні: бульба ў мундзірах, дранікі, бліны з мёдам, запяканка, каша ў варэйцы і інш. Больш смелым прапанавалася паспрабаваць свой спрыт за ткацкім станком. Безумоўна, ад такіх сустрэч з мінуўшчынай станавілася на душы і лёгка, і крыху тужліва, бо хоць і была праца нашых бацькоў цяжкой і няпростай, аднак жылося ім весялей, цікавей, не было часу ленавацца і лайдачыць. І на работу, і на вяселле – талакой!
У гэтым годзе тут пабывала ўжо дзевяць груп турыстаў, культработнікі яшчэ чакаюць аматараў народнай вусна-паэтычнай творчасці, вясковага побыту і здаровага натуральнага харчавання. Няма нічога лепей, чым дакрануцца душой да спрадвечнага, роднага, блізкага, успомніць маладосць і адчуць дурман шчаслівага басаногага дзяцінства.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика