Творчае амплуа чачаранкі

Педагог беларускага языка і літаратуры сідаравіцкай установы адукацыі Вераніка Ананенка шчаслівая не толькі ў сваёй прафесіі, яна валодае цудоўнымі галасавымі дадзенымі.

Ананенко Вероника1.

Сама дзяўчына родам з аграгарадка Вазнясенскага, там скончыла школу і там жа вызначылася з будучым лёсам. Выбар быў не выпадковы – у Веранікі маці працуе настаўніцай пачатковых класаў, што і падштурхнула падаць дакументы ў ГДУ імя Ф.Скарыны. Атрымаўшы дыплом філолага, была размеркавана на работу на малую радзіму. Малады спецыяліст прызнаецца, што выкладаць прадмет і выхоўваць дзяцей аднаразова цікава і адказна. Разам з вучнямі наноў пазнаеш свет, удасканальваеш веды, павышаеш інтэлект.
Спяваць жа яна любіць з дзяцінства. Талент салісткі дастаўся па спадчыне ад бабулі Надзеі, якая таксама мела шыкоўны тэмбр і добрыя вакальныя дадзеныя. Яшчэ Вераніка не супраць зрыфмаваць свае думкі, пачуцці і скласці трапны вершаваны радок. Дарэчы, адзін са сваіх твораў пра родную беларускую мову яна даслала ў рэдакцыю. Разам з тым, чачаранка любіць падарожнічаць. Ёй пашчасціла пабываць у Германіі, Бельгіі, Расіі, адпачывала ў санаторыях Сочы і Юрмалы. Пры любой магчымасці імкнецца наведаць славутыя мясціны Беларусі. Аднак вясковаму педагогу нестае вольнага часу, таму няхай музеі і вернісажы крыху пачакаюць. А як толькі атрымаецца, з задавальненнем адправіцца
па гістарычных краявідах краіны. Зараз на першым месцы работа, урокі, грамадскія абавязкі і, канешне ж, яе любімае захапленне песняй.
В.БагданоВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика