Шчырая гаспадыня музея хлеба

Больш за 20 годоў аддана служыць сферы культуры Ірына Нікішова. Творчая, ініцыятыўная, вясёлая. Кіраўнік батвінаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, стваральніца славутага музея хлеба атрымала Падзяку ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. 

хлеб

Узнагароду за плённую працу ёй уручыла начальнік Ірына Даўгала. Варта адзначыць, што ў культустанове рэалізуецца праект ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Дзякуючы падтрымцы, аднавілася матэрыяльна-тэхнічная база, было праведзена добраўпарадкаванне. Адкрыццё музея хлеба плануецца ў пачатку сакавіка. З традыцыйнымі праграмамі ды пахучымі боханамі Ірына Міхайлаўна рада вітаць наведвальнікаў. Творчы калектыў дэманструе абрадаввыя дзеі згодна народнаму календару. Ірына Міхайлаўна ведае столькі рэцэптаў, што здзівіць любога смакам румянай скарыначкі, духмянай гарбатай, раскажа шмат цікавага пра нашы нацыянальныя карані.
Гаспадыня таксама праводзіць майстар-класы, дзеліцца сваім вопытам. Пераступіўшы парог гэтай культустановы, трапляеш у свет вясковых традыцый.
Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика