Лепшыя жывёлаводы на Чачэршчыне

Марыя Лісімава.

Марыя Лісімава.

Штомесяц старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анжаліка Краўчанка праводзіць працоўнае спаборніцтва. Калі ёсць стымул, справа заўсёды спорыцца. Таму ў рамках акцыі «Майстар жывёлагадоўлі» адзначаюцца ды заахвочваюцца падарункамі аператары машыннага даення, даглядчыкі, дасягнуўшыя высокіх вытворчых паказчыкаў. 

Марыя Лісімава.
Марыя Лісімава.

Добрая традыцыя прыжылася ў галіне. На гэтым тыдні былі падведзены вынікі дзейнасці за 2017 год. Увогуле перыяд можна назваць прадуктыўным. І вось мы з прафсаюзным лідарам накіроўваемся ў перадавыя гаспадаркі раёна. Дарэчы, у спісе асоб, якім дзякуем за працу, знаёмыя прозвішчы. «Зачасцілі вы да нас», – сціпла ўсміхаецца ўпраўляючы МТФ «Покаць» ААТ «Звязда» Аксана Мельнікава. На тое існуе важкая нагода. Вытворчы працэс на ферме арганізаваны на вышэйшым узроўні. Тут атрымалі сярэдні ўдой малака на адну корову 6 690 кілаграмаў, што на 1 198 кілаграмаў больш, чым у папярэднім годзе. Сортам экстра рэалізавана 87,8% прадукцыі, таварнасць склала 96%.

Аксана Мельнікава.
Аксана Мельнікава.

Сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце старэй 31 года прызнаны пераможцамі Святлана Яўстраценка і Марыя Лісімава, што працуюць на ферме «Отар» ААТ «Отар». За адзначаны перыяд калегі надаілі 736,9 тоны белага золата, сярэдні ўдой на адну карову дасягнуў 7 519 кілаграмаў. Гэта лічба на 105 кг пераважвае леташнія паказчыкі. Даяркі шчыруюць разам шмат гадоў. Родныя сёстры абралі прафесію жывёлаводаў і старанна даглядаюць сваіх рагуль. Усяго ў групе 390 гадаванцаў, якія знаходзяцца на бяспрывязным утрыманні. Дояцца яны тры разы ў дзень. Майстрыцы адказна выконваюць абавязкі. Не марнуючы час на доўгія размовы, яны робяць невялікі перапынак, каб прыняць віншаванні з перамогай. А праз некалькі хвілін ужо зноў завіхаюцца ў даільнай зале.
На жаль, у мінулым годзе не вызначыліся пераможцы сярод аператараў машыннага даення маладзей 31 года, таму што ўмовы спаборніцтва не былі выкананы. Пачаўся новы перыяд, а разам з ім і чарговая працоўная акцыя. Каб трапіць у лік лепшых жылёлаводаў, трэба старанна рабіць сваю справу. І тады абавязкова да вас завітае поспех.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика