Чачаранка стала прызёрам

DSC04269
У рамках Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур «Берега дружбы», які праходзіў з 6 па 8 кастрычніка ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці Расіі, адбыўся Другі фестываль-конкурс вершаў і паэтычных перакладаў рускіх пісьменнікаў.
Прыемна адзначыць, што ўраджэнка нашага раёна, настаўнік буларускай мовы па прафесіі Алена Болсун заняла ганаровае 1 месца. Сярод 26 дыпламантаў і лаўрэатаў чачаранка заняла высокую пазіцыю дзякуючы таму, што лепш за астатніх выканала заданне па перакладу твораў расійскага аўтара Аляксандра Жураўлёва. Прызёрка прадставіла гасцям паэтычнага фэсту і свае вершаваныя радкі, чым глыбока паланіла і ўразіла сэрцы шырокай аўдыторыі. На памяць аб мінулай сустрэчы – Дыплом 1 ступені і «свежанькі» калектыўны зборнік вершаў. А яшчэ атрыманыя на доўгі час станоўчыя эмоцыі, гонар за сябе і спадзяванні на далейшы добры творчы ўзлёт.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика