Юныя чачаране прынялі ўдзел у здымках тэлевіктарыны

У здымках тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» прынялі ўдзел каманды гімназіі і СШ№2 (на здымку).
Першую ўстанову прадстаўлялі Кацярына Дзегцярова, Ангеліна Кебікава і Ксенія Канашкова, другую – Ксенія Кузняцова, Вікторыя Струкава, Аліна Балбукова. Нашы дзяўчаты ў гомельскай студыі паказалі свае ведразы роднай мовы, гісторыі і культурнай спадчыны. Цікавыя пытанні не адзін раз прымушалі задумацца, успомніць школьныя ўрокі. Не менш важна не губляцца, ўмець хутка адказваць тэлевядучай Алене Трацэнка. У ўдзельніц засталіся добрыя ўражанні, а гледачы змогуць паглядзець перадачу ў снежні і даведацца, хто стаў пераможцам. Дарэчы, на экране таксама чачаране ўбачаць выступленне вакальнага ансамбля ўзорнай эстраднай студыі «Дзеці сонца». А знаўцы беларускай мовы працягваюць вывучаць адзін з любімых прадметаў на занятках з настаўніцамі Людмілай Яўстраценка, Верай Кананковай і Аленай Цімашэнка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика