Гаспадар на чачэрскай зямлі

Пятнаццаты год у сельгаспрадпрыемстве «Отар» пытанні механізацыі вырашае галоўны інжынер Аляксандр Баранаў.

IMG_5197

Да сваёй прафесіі, як сцвярджае малады мужчына, ён прыйшоў свядома. Скончыўшы гарадскую школу №2 і ПТВ-186, прадоўжыў спазнаваць веды інжынерна-тэхнічнай справы ў буда-кашалёўскім сельскагаспадарчым каледжы. Спадабалася. Дый і адзнакі былі нядрэнныя. Вырашыў павышаць кваліфікацыю і падаў дакументы ў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію на завочнае аддзяленне. Атрымаўшы дыплом, стаў паўнапраўным майстрам па пытаннях механізацыі.
– На зямлі шчыраваць няпроста, складана, – гаворыць спецыяліст. – Таму сюды ідуць тыя, хто па-сапраўднаму любіць і разумее сваю работу, хто сам родам з вёскі, выхадзец палёў і сенажацяў. Я хоць і рос у Чачэрску, але пэўны час быў звязаны з земляробствам, праходзіў у гэтай гаспадарцы стажыроўку і набіраўся вопыту. Абыякавым тут не месца, а гультаям, абібокам і тым больш. Раўнадушных зямля не шануе, не ўспрымае. Да яе трэба з пяшчотай і сэрцам, тады і яна адгукнецца буйным коласам і шчодрасцю бульбяных палеткаў.
Абавязкі галоўнага інжы-нера і простыя, і складаныя – кантроль за спраўнасцю тэхнікі і арганізацыя працоўнага працэсу. А на сёняшні дзень у прадпрыемстве налічваецца 36 трактароў, восем збожжаўборачных камбайнаў, тры – кормаўборачныя, шмат прычапных і навясных агрэгатаў. І важна прасачыць, каб увесь гэты багаты «арсенал» мехпарка працаваў без збояў, каб меўся пэўны рэзерв запасных частак і за рулём транспарту не было свабодных месцаў. Жыццё ёсць жыццё, бывае, што па нейкай прычыне – па хваробе ці падчас адпачынку – неабходна замяніць механізатара ў гарачы сезонны час. Тады галоўны інжынер «закатвае рукавы» і заводзіць матор «Беларуса». Такія спецыялісты для кіраўніка – добрая падмога і надзейны працоўны тыл. Менавіта за стараннасць і прынцыповасць Аляксандр варты высокай дзяржаўнай узнагароды. Менавіта, хутка так яно і будзе.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика