Прафесія па сэрцу чачэрскага бібліятэкара

У Беларусі ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк. Упершыню гэта свята з’явілася ў 2001 годзе і стала традыцыйным, любімым і жаданым. 

IMG_4519

Сапраўды, без Храма мудрасці немагчыма ўявіць сваё жыццё, бо кожны адукаваны і інтэлектуальна падкаваны чалавек абавязкова выкарыстоўвае ў сваёй практыцы падручнік, інфармацыйны даведнік, або іншы папяровы носьбіт для самаадукацыі, папаўнення ведаў. На Чачэршчыне дзейнічаюць 13 бібліятэчных устаноў, а іх «галава і сэрца» – у самім Чачэрску. У штаце ЦРБ налічваецца 10 чалавек, сярод якіх метадыст сектара камплектавання і апрацоўкі літаратуры, маркецінгу і рэкламы Людміла Трубачэнка. Агульны стаж у сферы культуры – 22 гады, з якіх 16 аддадзена менавіта любімай справе, з кнігамі і перыядычнымі выданнямі. Абавязкі Людмілы Фёдараўны складаюцца з курыравання і кантролю за дзейнасцю культустаноў: калі трэба – дапамагчы ў напісанні рабочых планаў і сцэнарыяў, арганізацыі святочных мерапрыемстваў і тэматычных выстаў. Абавязковы стымул для калег – правядзенне прафесійных конкурсаў і разнастайных спаборніцтваў. Яе мэта – навучыць маладых і падказаць ужо сталым і вопытным найбольш актуальныя тэмы для працы, правільна накіраваць і падзяліцца літаратурай, сабраць гістарычныя даведкі пра гісторыю краю, цікавыя людскія лёсы, звесткі аб героях Вялікай Айчыннай вайны і г.д. Аднак да яе могуць звяртацца таварышы па любому пытанню, што тычаць не толькі работы, але і творчага развіцця, і душэўных перажыванняў. Бо Людміла Фёдараўна яшчэ ў дадатак узначальвае прафсаюзную ячэйку бібліятэкараў раёна, што ўжо само па сабе прадугледжвае цесны кантакт і зацікаўленасць справамі і лёсам членаў калектыву.
Бібліятэка сённяшняга дня – не проста сховішча кніг. У месяц за сценамі памяшкання насельніцтву прапануецца да 15 разнастайных забаўляльна-пазнавальных мерапрыемстваў: віктарыны, гульні, канцэрты, сустрэчы за круглым сталом, літаратурныя чытанні, духоў-ныя вечарыны, тэатралізаваныя фэсты і многае-многае іншае. Людміла Фёдараўна часта выступае ў ролі акцёра, спевака, драматурга. Дапамагае ў вырабе сувенірнай прадукцыі і нават мадэліруе сцэнічныя касцюмы для маленькіх артыстаў. Усебакова адораная асоба, яна граматна і даступна растлумачыць пастаўленую задачу, дасць параду і пасадзейнічае ў вырашэнні пэўных праблем і пытанняў. Бібліятэка стала для яе другім домам. За ўсе гэтыя якасці жанчыну паважаюць і цэняць кіраўніцтва, сябры, наведвальнікі ўстановы культуры і прыхільнікі яе спеўнага мастацтва.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика