Унікальныя кнігі ў чачэрскім музеі

Гісторыка-этнаграфічны музей з’яўляецца ўладальнікам унікальных выданняў, якія даціруюцца 18–19 стагоддзем. Перадала іх калісці ў падарунак жыхарка Чачэрска М.Чарнюгова.

IMG_43751

Кнігі зроблены з выкарыстаннем дрэва, скуры і паперы. Шасціднеў – вялізны твор філасофска-багаслоўскага характару. Ён растлумачвае першыя клавы кнігі Быцця і основы міраўтварэння з кропкі погляду хрысціянства. Складаецц з шасці асобных трактатаў, па ліку шасці дзен сатварэння міру.
Вялікую цікавасць выклікае і Псалтыр. У яго вытворчасці былі выкарыстованя тыя ж самыя матэрыялы.
Кнігі нядрэнна захаваліся, хаця і патрабуюць рукі вопытнага рэстаўратара. Калі дакранаешся да іх старонак, захоплівае дух. Бо сутыкаешся з даўніной і мудрасцю чалавечай.
Выданні экспануюцца не толькі ў музеі, але і на розных мерапрыемствах асветніцкага плану.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика