З агеньчыкам і песняй да людзей

IMG_3470У 2015 годзе на пасаду загадчыцы ленінскім клубам сельскіх сустрэч прызначылі Вольгу Канусевіч, і ўстанова культуры заўважна ажыла, узбадрылася.
Дыплома аб заканчэнні ВНУ ці сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы дадзенай галіны ў маладой жанчыны не маецца, але для таго, каб любіць сваю работу і выконваць яе на выдатна, не заўсёды патрэбны «корачкі». Хаця, канешне ж, адукацыя па прафесіі заўсёды дапаможа і ў тэарэтычным развіцці, і ў практычных навыках. Аднак і зараз водгукі кіраўніцтва аб працоўнай хватцы Вольгі Мікалаеўны самыя станоўчыя. Улічваючы, што яна «и швец, и жнец, и на дуде игрец», у адной асобе і загадчыца, і культмасавы забаўнік, і мастацкі кіраўнік, артыст і рэжысёр, то застаецца толькі дзівіцца, як спраўляецца правесці пазнавальна-забаўляльную гульню з дзецьмі, стварыць сваімі рукамі шэдэўры мастацтва дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізаваць дыскатэку, завітаць на зернеток да хлебаробаў з музыкай і песнямі. Пэўны час у клубе адсутнічаў акампаніятар, у сувязі з чым не было магчымасці дастаткова цікава праводзіць канцэртныя праграмы, а нядаўна на вазнясенскіх прасторах гучна і рознагалосна заіграў акардэон таленавітага віртуоза з Чачэрска – Аляксандра Іванавіча Брагіна. Таксама прыязджае ў падтрымку калегам скрыпач Роберт Рыбянчанка.
Прафесію культработніка Вольга Мікалаеўна абрала не выпадкова, любоў да сцэны пераняла ад маці. А цяпер далучае да любімай справы чацвёра дзяцей і мужа Сяргея, які заўсёды падтрымае і словам, і справай. «Ён у мяне ўсё разумее, не злуецца і не адмаўляе, калі замест адпачынку ў выхадны дзень трэба ехаць то на канцэрт, то на выставу ДПТ, то прыняць удзел у іншым мерапрыемстве, – усміхаецца жанчына. – А мае дзяўчынкі-блізняты пастаянна каля мяне, дапамагаюць вырабляць розныя падзелкі, сувеніры…»
Адным словам, сям’я Канусевічаў з Вазнясенскага згуртаваная, творчая, дружная, што натхняе загадчыцу клуба на новыя ідэі і творчыя задумы. У жанчыны шмат планаў, якія яна мяркуе ўвасобіць і стварыць адпачынак насельніцтва насычаным і запамінальным.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика