Тысяча за тысячай, да фінішу бліжэй

IMG_3139Толькі на хвілінку для прыняцця віншаванняў прыпынілі ход свайго магутнага сталёвага карабля камбайнёры Аляксандр Ткачоў і Максім Мельнікаў з ААТ «Отар» – няма часу бавіцца і губляць задарма дарагія хвіліны гарачай уборачнай пары. Што ні метр жытняга поля, то ўсё паўней бункер, што ні дзень, то ўсё бліжэй да фінішу. Напоўніць даверху дзяржаўны засек новым ураджаем і гарантаваць важкі хлебны колас – задача перадавых отарскіх аграрыяў. Таму, атрымаўшы падзячныя лісты і падарункі, хутчэй зноў у кабіну, на наступны рывок па спелай ніўцы, каб да прыцемкаў паспець сабраць яшчэ колькі тон зярнят. А ў дапамогу – добрая песня і настрой!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика