Яблычны Спас сабраў разам нас

У вёсцы Бабічы мінулымі выхаднымі вернікі адзначалі Прэабражэнне Гасподняе, якое супадае са святам народнага календара – Яблычным Спасам.

Шматпланавыя выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, вырабы з падручнага матэрыялу сталі ўпрыгожваннем вясковага свята, але галоўным атрыбутам былі плады з сада і агарода. У гэтым годзе чырвонабокія яблыкі – рэдкі пачастунак на абедзеным стале, і гэта адчувалася на асвяшчэнні дароў прыроды, аднак антонаўкам і спасаўкім наліўным пладам месца знайшлося. Айцец Васілій пад гоман царкоўных званоў акрапіў святой вадою мясцовую крыніцу, людзей і кошыкі з яблыкамі. А затым для душы і цела – выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці і гурта «Светач» Свяцілавіцкага ДК Веткаўскага раёна.

Мерапрыемства насіла маштабны характар, людзі, не спужаўшыся бязлітаснай жнівеньскай спёкі, сабраліся з усіх вуліц і суседніх весак. Яны назіралі за дзеяй спачатку і да самага канца, апладыруючы кожнаму канцэртнаму нумару, асобным спевакам. Для дзятвы гэты дзень прынёс шмат задору, гульняў і салодкіх гасцінцаў. Мужыкі ў цянёчку любаваліся на прыгожых артыстаў, сачылі за святочнай мітуснёй і дзівіліся на новыя твары заезжых гасцей.

Яблычны Спас – традыцыйнае ігрышча, брэнд нашага старажытнага краю, які сабраў сяброў, суседзяў і таленты Чачэршчыны ў адно вялікае кола вось ужо ў пяты раз. Малітва, песня, салодкі пачастунак і ўсмешка таварыша далі зарад бадзёрасці і настрою на доўгі час, да наступнай сустрэчы з чароўным, магічным, славянскім.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

IMG_3475 IMG_3480 IMG_3487 IMG_3491 IMG_3504 IMG_3506 IMG_3520 IMG_3524 IMG_3530 IMG_3533 IMG_3537 IMG_3539 IMG_3543 IMG_3551 IMG_3555 IMG_3557 IMG_3560 IMG_3561 IMG_3563 IMG_3565 IMG_3566 IMG_3592 IMG_3595 IMG_3598 IMG_3601 IMG_3604 IMG_3611 IMG_3618 IMG_3620

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика