Разгарэўся Чырвоны Кастрычнік

1407007123_shturm-zimnegoСваё асаблівае стаўленне да падзей 1917 года было ў тагачаснага насельніцтва краю. Пасля адмовы Мікалая ІІ ад прыстолу, калі ўлада аказалася ў руках Часовага ўраду, на Чачэршчыне ўзнікалі палітычныя баталіі і стыхійныя мітынгі. Местачковая буржуазія арганізавала Камітэт бяспекі і дабрабыту, усяляк стараючыся, каб гэта выглядала як законная пераемнасць царскай улады. У воласці лютаўскія падзеі прайшлі бяскроўна, было разагнана старое валасное праўленне, недзе арыштавалі сельскіх стараст. Але спыніць новы рэвалюцыйны выбух было немагчыма. У красавіку-чэрвені у воласці прайшлі выбары ў сялянскія Саветы. Там, дзе яны складаліся з беднякоў і батракоў, улада поўнасцю пераўшла ў іх рукі. Пачаўся самавольны захоп і падзел земляў, лясоў, сенажацяў,  жывёлы, сяляне разбуралі панскія сядзібы. У чэрвені па ініцыятыве мясцовай інтэлегенцыі быў створаны аб’яднаны рабочы прафсаюз.

Чатыры месяцы, якія прайшлі пасля Лютаўскай рэвалюцыі, не змянілі становішча. Заставаліся невырашанымі абяцаныя рэвалюцыяй пытанні міру, зямлі і хлеба. Больш таго, буржуазія перайшла ў наступленне, растрэльваючы сялян на выступленнях і салдат у прыфрантавой паласе. Масавы пратэст у чачаран выклікалі растрэлы дэманстрацый 3 і 4 ліпеня ў Пецярбургу і Маскве. Чачэрскі Савет адкрыта выказаў свой недавер Часоваму ураду, а 28 жніўня звярнуўся да насельніцтва воласці з заклікам запісвацца  ў чырвонагвардзейскі атрад.  Першыя 47 чалавек адгукнуліся адразу пасля надрукавання пракламацыі.

Калі быў створаны Савет Народных Камісараў, чачаране ўзялі ўсю паўнату кіравання ў свае рукі. Восенню 1917-га на адным з мітынгаў былі зачытаны дэкрэты аб міры, уладзе і зямлі. Выбралі мясцовую ўладу. Першым старшынёй Залескага Савета стаў жыхар Залесся Клім Аляксеевіч Загорцаў, сакратаром – Сілка Авяр’янавіч Маслаў. У лістападзе сход беднаты стварыў меркулавіцкі валасны выканаўчы камітэт, затым у Отары і Глубочыцы. Да сярэдзіны снежня ўлада ў Чачэрскай, Дудіцкай, Покацкай, меркулавіцкай валасцях поўнасцю перайшла да Саветаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика