СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

У Дзень абароны дзяцей у Отарскі сацыяльны прытулак па традыцыі прыехалі работнікі Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Узятых пад ахову дзяржавы хлопчыкаў і дзяўчынак, як аказалася, рэдка наведваюць іх бацькі.
Таму свята, арганізаванае для іх у гэты дзень, было так дарэчы. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, гулялі ў гульні і малявалі на аркушах паперы шчасце, якім яны яго бачаць. Гэтыя малюнкі з выявамі даху дома і сонейкам над ім былі перададзены мамам і татам выхаванцаў прытулку – магчыма, сэрца бацькоў скалыхнецца і яны навядуць парадак у сваім жыцці. Рабяты атрымалі ў падарунак мяккія цацкі і каляровыя паштоўкі, зробленыя рукамі дзяцей-інвалідаў, як сімвал іх духоўнага адзінства і сяброўства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика