НАДЗЕЙНАЕ СЯБРОЎСТВА

Нягледзячы на сучасны шырокі спектр інфармацыйнага поля, выкарыстанне электронных носьбітаў і інтэрнэтрэсурсаў, кніга была і застаецца папулярнай. Колькасць наведвальнікаў бібліятэк раёна па-ранейшаму не зніжаецца. Ёсць сярод аматараў друкаванага слова прыхільнікі, якія нізашто не прамяняюць папяровыя старонкі на нешта іншае. На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае ўшанаванне чытачоў-кнігалюбаў, пастаянных наведвальнікаў храма мудрасці. Атрымалі кветкі і мастацкую літаратуру ў падарунак дарыльшчыкі кніг, сярод якіх жыхарка горада Людміла Трубачэнка – яна падарыла іх раённай бібліятэцы каля 100 экзэмпляраў. Сустрэча адбылася ў рамках святкавання 100-годдзя з дня заснавання ЦРБ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика