Водар першых траў і старанныя рукі

Сяргей Шапілевіч

Сяргей Шапілевіч

Сяргей Шапілевіч
Сяргей Шапілевіч

Першыя спробы падрыхтаваць жывёле свежы сакавіты пачастунак у нашым раёне пачаліся яшчэ ў сярэдзіне мая. Аднак тады траву касілі выключна дзеля падкормкі. І толькі з першых дзён лета прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. 

Усяго раёну неабходна назапасіць на будучы зімова-стойлавы перыяд 42499 тон сенажу і 7560 – сена. Пра сілас казаць пакуль рана, але, забягаючы наперад, адзначым, што яго разлічваюць пакласці ў ямы 121320 тон. Калі ўсе планы будуць выкананы, то раён забяспечыць жывёле 32 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Такой колькасці дастаткова, каб зімоўка на фермах Чачэршчыны была сытай. Але гэта толькі планы. Як да іх рэалізацыі прыступілі ў сельгаспрадпрыемствах, прааналізуем у цыкле тэматычных матэрыялаў. Пачнём жа з ААТ «Отар». Тут аграрыі адны з першых узяліся за нарыхтоўку кармоў. Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначылі, што ў згаданым акцыянерным таварыстве ўдала выконваюць актуальныя задачы гарачай пары.
Рэдакцыйная машына спяшаецца ў гаспадарку, каб зрабіць некалькі здымкаў з героямі зялёнага жніва. І тут на вочы трапляецца карціна: трактар вязе асноўны элемент рацыёну – сілас. Вядома, што ў «Отары» ўмеюць рацыянальна рыхтаваць корм: яшчэ мінулагодні не скончыўся, а ўжо ўзяліся запасіць новы. Менавіта такая сістэма заслугоўвае вышэйшай адзнакі. Але дадзены падыход выкарыстоўваюць толькі адзінкі.

Мікалай Коцікаў
Мікалай Коцікаў

У названай гаспадарцы дэфіцыту кармоў не ўзнікае. І зараз самы час актыўна паклапаціцца пра наступны сезон. У адказе за гэта кожны ўдзельнік працэсу. Штодзень ён пачынаецца а сёмай гадзіне раніцы. А калі ўзнікае неабходнасць, то механізатары згодны выехаць у поле і значна раней. Зараз асноўныя сілы накіраваны на нарыхтоўку сенажу. Тут яго трэба назапасіць 10000 тон. Дзве ямы ўжо закрылі. Іх трамбоўка даручана Дзмітрыю Сядову. Падчас нашага прыезду пад кіраўніцтвам маладога механізатара магутны асілак «Беларус- 3522» якраз мяняў месцапалажэнне: з Сапрыкаў пераязджаў у Отар. Як правіла, менавіта там разварочваецца асноўнае дзеянне па складзіраванню запасаў на зіму. А каб іх было дастаткова, хлопцы штодзень спяшаюцца на зялёны прастор.
Зараз асноўная стаўка зроблена на некалькі касілак і КВК-800. За рулём апошняга Сяргей Шапілевіч. Ён у адказе і за правяленую траву, якую трэба збіраць з валкоў, і за жніво на менш вільготных участках, дзе адразу скошаная зялёная маса накіроўваецца ў цялежку. Толькі паспявае механізатар чапляць розныя прыстаўкі для камбайна. Сяргей Пятровіч прызнаецца, што час ад часу прыходзіцца і запасныя часткі ў стальным караблі мяняць, але спраўляцца з цяжкасцямі ўжо стала звычкай. Тым больш, што каманда памочнікаў у гаспадарцы моцная, ды і рамонтам удзяляюць належную ўвагу.
Аналагічную справу па нарыхтоўцы сенажу выконвае і Сяргей Мінянкоў на Ягуары. Аднак сезон яшчэ толькі набірае абароты, таму на рахунку Сяргея Дзмітрыевіча яшчэ нязначныя сенажныя запасы. На адвозе ж зялёнай масы задзейнічана пяць-шэсць трактароў.
За работу касілак адказваюць Мікалай Коцікаў і Міхаіл Карлоўскі. Кожны з іх рухаецца па палях з трохмятровымі прычапнымі агрэгатамі, за якімі сцелюцца роўныя радкі свежай духмянай травы. Частка яе пойдзе ў ямы на сакавіты корм, а частка высахне і ператворыцца ў сена – любімы пачастунак для прадстаўнікоў маладога пакалення БРЖ. Сена ж у гаспадарцы трэба насушыць паўтары тысячы тон. І дадзеную задачу ў сельгаспрадпрыемстве збіраюцца з лёгкасцю рашыць, калі надвор’е не сапсуе планы. Гэтымі днямі першыя валкі сухой травы якраз падбірае прэс – робіць задзел для вялізнай сцірты.
Пералічаныя віды клопатаў складаюць толькі частку развернутых зараз работ. А каб расказаць пра ўсё, не хопіць і некалькіх нумароў газеты. Таму будзем спыняць сваё апавяданне ў чаканні вынікаў, бо менавіта ад іх залежыць якасць наступнага зімова-стойлавага перыяду.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика