«Вяночкі звіваем, вясну выпраўляем…»

IMG_9154Народная абрадавая дзея «Ваджэнне куста», звязанае са старажытным славянскім святам земляробчага календара, вяртае нас ды вытокаў Бацькаўшчыны. 

Культ росквіту расліннасці, замовы на добры ўраджай і сямейнае шчасце ўтрымлівае ў сабе дадзенае традыцыйнае гулянне. Здаў на напярэдадні гэтага дня вяскоўцы ўпрыгожвалі сваё жыллё галінкамі бярозы, клёну, аерам – так званым «маем». Моладзь звівала вяночкі і ішла на агульнае ігрышча. Выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, апраналі яе Кустом і праводзілі магічны рытуал, водзячы карагоды, спяваючы траецкія песні і ўшаноўваючы зеляніну, расліннасць. Зялёныя святкі звычайна адзначаюцца на восьмым тыдні пасля Вялікадня, або на пяцідзясяты дзень, таму і называюцца яшчэ «пяцідзясятніцай». У многіх вёсках на Троіцу куміліся, радніліся і прасілі адзін у аднаго прабачэння, цалуючыся праз кляновы вянок. І, канешне ж, наладжвалі вясёлае масавае застолле дзе-небудзь за ваколіцай, або на беразе вадаёма.
Усе элементы свята старанна захоўваюць меркулавіцкія культработнікі, імкнучыся далучыць да старажытнага абраду дзяцей і дарослых. І сапраўды, прыняць удзел у святочным шэсці – адно задавальненне і вялікая асалода. Пачынаеш верыць у сілу прыроды і яе чарадзейства, ціхім шэптам просіш у Бога здароўя дзецям і блізкім, молішся за дабрабыт і мірнае жыццё. Верыш так, як нашы продкі, і ад гэтага на душы становіцца светла, лёгка, радасна.
…На жаль, народныя звычаі адміраюць, ігнарыруюцца людзьмі, не падтрымліваюцца ў грамадстве. Ідучы па вуліцах горада я не ўбачыла зялёных галінак на варотах хат, як гэта было раней, а нехта з гаспадароў нават грукаў у святую раніцу малатком. Мы перасталі паважаць культуру беларусаў, не прызнаём назапашаных стагоддзямі ведаў і сельскагаспадарчых рытуалаў. Ці не таму на нас абрушваецца громам і маланкай неба, круціць віхура і сушыць спёка? Каб зямелька добра радзіла, трэба даць ёй не толькі зерне, тукі і моц сваіх рук, але і не шкадаваць любові, размаўляць з ніўкай сэрцам і заручыцца спагадай багоў Ярылы, Даджбога, Велеса, Мары, Пяруна і іншых. Скажыце, акультная праява язычніцтва? Хай сабе і так, але колькі ў тым мудрасці, святасці, веры!

IMG_9197 Img_90301 Img_90671 Img_91351 IMG_9099 IMG_9154 IMG_9167 IMG_9178 Img_91581 Img_91601

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика