З глыбінь народных талентаў крыніца

З цягам часу мы губляем культурныя каштоўнасці нашага краю, а дакладней, пазбаўляемся навыкаў рамяства, у тым ліку па ткацтву.
Менавіта таму ў мінулым годзе спецыяліст метадычнага аддзела раённага Дома культуры Зоя Казлова ўзялася за рапрацоўку мясцовай ініцыятывы «Цэнтр ткацтва: захоўваем культуру разам» у рамках Праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», якая накіравана на адраджэнне і перадачу маладому пакаленню гэтага віду ручнога майстэрства.
У студзені гэтага года ініцыятыва стартавала, і на базе Бабіцкага ЦТПМ пачаліся падрыхтоўчыя работы па адкрыццю Цэнтра ткацтва. У рамках рэалізацыі творчай ідэі быў атрыманы першы грашовы транш і ўжо завяршаецца асваенне другога, ажыццявіўся набор удзельнікаў аматарскага аб’яднання «З глыбінь народных талентаў крыніца», распрацавана палажэнне і праведзены фестываль «Традыцыйныя плыні Чачэршчыны» (на фота), прайшоў шэраг майстар-класаў і ўрокаў рукадзелля. Адрамантаваны будынак культурнай установы, набыта неабходнае абсталяванне і станкі для майстэрні «Бабуліны пачастункі». Для папаўнення экспазіцыйнай залы сабраны ўзоры бабіцкага ткацтва і прадметы вясковага побыту, якія яскрава расказваюць пра гэта некалі распаўсюджанае і неабходнае захапленне. У працэсе прапаганды народных промыслаў і далейшым жыцці праекта праведзены круглыя сталы для павышэння патэнцыяла арганізацый, задзейнічаных у праблематыцы мясцовай ініцыятывы.
Важна зберагчы тыя навыкі продкаў, якія дапамагалі ім не толькі выжыць матэрыяльна, але і ўзбагачалі духоўна, – гаворыць Зоя Казлова. – Наш абавязак перадаць маладым і талент звычайных вясковых жанчын, і семантыку вырабаў, і прыгажосць рукатворных шэдэўраў таго часу. А для гэтага будзем далучаць да ткацкага майстэрства школьнікаў і ўсіх жадаючых, каб наша роднае і спрадвечнае не знікла бясследна.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика