Новы імідж “Чачэрскай лютні”

IMG_6033Выкладчыкі школы мастацтваў і ансамбль этнічнай музыкі «Чачэрская лютня» ў першы дзень восеньскіх вакацый на канцэрт запрасілі школьнікаў раёна, а таксама ўсіх жадаючых.

Адкрылі мерапрыемства Роберт Рыбянчанка і Аляксей Кулеш з інструментальнымі кампазіцыямі. Пад акампанемент Вячаслава Андрэенкі спявала на англійскай мове Марыя Маслава. Увазе слухачоў прапанавалі імправізыцыю фартэпьяна-баян.

Калі на сцэну выйшлі ўдзельнікі «Чачэрскай лютні», зала  літаральна засвяцілася ад камер гаджэтаў. Падлеткаў вельмі зацікавіла творчасць гурта ў жанрах поп-фолк і фолк-рок. Да таго ж музыкант Аляксей Кулеш распавядаў пра вытокі песень, паходжанне розных інструментаў, запрашаў на заняткі ў школу мастацтваў. Рыфмаваныя радкі пра жыццё і каханне, працу і родны край прыдумалі нашы прабабулі і прадзядулі. Зараз у сучаснай аранжыроўцы народныя матывы хвалююць сэрцы нашчадкаў.

Аляксей Кулеш паабяцаў падарунак-сюрпрыз таму, хто размесціць відэа з канцэрта ў інтэрнэце і набярэ шмат станоўчых водгукаў. Адзін з ролікаў ужо даступны на YouTube.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика