КАРЫСНЫЯ ВІЗІТЫ

Удзел у першым Славянскім міжнародным эканамічным форуме ў Бранску прымаў і кіраўнік КСУП “Батвінава” У.І.Кебікаў. Падчас паездкі чачаране мелі магчымасць завітаць на так званы злёт перадавікоў вытворчасці горада-пабраціма Красная Гара. Асноўная мэта візіта – наладжванне эканамічных сувязей, у выніку чаго стане магчымым рэалізацыя прадукцыі суседзям з бліжняга замежжа. Як адзначае Уладзімір Іванавіч, Краснагоршчына толькі набірае абароты ў развіцці сельскагаспадарчай галіны. Да прыкладу, у цэлым ураджайнасць па раёну ў мінулым годзе нават не дасягнула самых нізкіх паказчыкаў чачэрскіх гаспадарак. Таму суседзям быў цікавы вопыт нашых земляробаў. Як падняць прывагі, павялічыць вытворчасць малака, браты-славяне вырашалі разам. У.І.Кебікаў найперш імкнуўся наладзіць гандлёвыя сувязі: на продаж прапанаваліся беларуская цыбуля і бульба, у тым ліку і насенная. Праўда, прызнаецца кіраўнік сельгаспрадпрыемства, пакуль цікаўнасць суседзяў не перарасла ў партнёрскія ўзаемаадносіны, аднак падмурак закладзены.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика