Сем дзён чароўнай казкі для чачэрскіх рабят

DSC_8102Сяброўства Беларусі з братамі-расіянамі наладжваецца не толькі на дзяржаўным узроўні. Шмат гадоў адзін да аднаго прыязджаюць у госці дзеці абедзвюх краін. На гэты раз на калінінградскай зямлі адпачывалі чачаране.
Групу з 10 чалавек суправаждалі культарганізатар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Дуброўская і педагог дадатковай адукацыі Маргарыта Грыгор’ева. Усе сем дзён знаходжання ў расійска-беларускім лагеры адпачынку «Дружба-2016» с.Славянскае Палескага раёна былі чароўнай казкай, насычанай усмешкамі, узнёслымі эмоцыямі і цеснага славянскага яднання. Ужо з першых абдымкаў на вакзале пачалося незвычайнае падарожжа ў свет дзіўных пазнанняў, прыяцельскіх зносін і душэўнай адкрытасці. У шосты раз узняліся ў вышыню сцягі братэрскіх рэспублік, а разам з імі на крылах любві і згоды падняліся аж да неба невыказальныя пачуцці дзіцячых стасункаў. Рабяты размясціліся ў памяшканнях Славянскай школы, адкуль штодзень для іх пачынаўся новы экскурсійны маршрут з цікавымі прыпынкамі. За час вандравання па прывабных краявідах Калінінграда чачэрскія хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў музеі Міравога акіяна, нямецкага філосафа Імануіла Канта і на палубе навукова-даследчай падлодкі «Віцязь», хадзілі на катэры па рацэ Прэголе, азнаёміліся з гісторыяй горада і яго славутасцямі, зрабілі фота на памяць на развадных мастах, дзе калісьці вёў дзелавыя дамовы сам Пётр I. Дзівіліся незвычайнай магічнай сіле, якая скруціла дрэвы «Танцуючага лесу», акунуліся ў шчымлівую атмасферу старажытнага ордэнскага замка Вальдау, паспрабавалі сябе ў якасці янтарнага старацеля. Мелі магчымасць параўнаць выхаваўчы працэс таго і гэтага часу, пасядзеўшы за партамі старой нямецкай школы Вальдвінкель. А колькі было займальных конкурсаў, гульняў, пацех, якія зблізілі і параднілі школьнікаў Расіі і Беларусі. Многія знайшлі там новых сяброў, ды так «прыкіпелі» адзін да аднаго, што ўвесь час трымаліся за рукі. Поруч вячэралі, спявалі песні, пісалі запіскі, танчылі на дыскатэцы. А калі прыйшоў час збірацца дадому, не маглі стрымаць слёз. У зваротны шлях чачаран праводзілі іх сябры-таварышы і галава мясцовай адміністрацыі. І немагчыма было вырвацца з абдымкаў, сказаць: «Бывай!» – настолькі дзеці прывыклі быць разам. На апошніх акордах развітання стала зразумела – гэтыя светлыя хвіліны адпачынку застануцца ў памяці назаўсёды. Але не будуць апошнімі, бо наперадзе новыя сустрэчы, новыя мары і здзяйсненні. Да таго ж цяпер можна даведацца пра справы і жыццё сяброў па інтэрнэту, далучыўшыся да групы «Дружба» праз сацыяльную сетку «ВКонтакте».
Рабяты і іх бацькі выказваюць падзяку галоўнаму арганізатару ашаламляльнай паездкі, былому галаве Палескага муніцыпальнага раёна І.К.Болсуну, адміністрацыі раёна, аддзелу адукацыі і райсавету дэпутатаў Палеска – усім, хто прынёс такую вялікую радасць сэрца. Да новай сустрэчы! А яна абавязкова адбудзецца…
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика