У Чачэрску праходзяць канцэртныя міні-выступленні

IMG_9647Серыю канцэртных міні-выступленняў «Квітней, Беларусь!» арганізаваў скрыпач Роберт Рыбянчанка напярэдадні дзяржаўнага свята Дня незалежнасці нашай краіны.
Даць магчымасць чачаранам паслухаць гукі струннага інструмента, атрымаць асалоду ад сустрэчы з высокім мастацтвам, пазнаёміцца з творамі савецкіх і замежных класікаў, а таксама ўспомніць мелодыі айчынных кампазітараў прапанавалася дарослым і дзецям. Дабрачынную акцыю па духоўнаму выхаванню наш зямляк арганізаваў па ўласнаму жаданню, выказваючы тым самым і сваю любоў да Радзімы, і вялікае захапленне музыкай. Такія сустрэчы не дазваляюць забывацца пра тое, што ты – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, заклікаюць шанаваць спадчыну і глыбей спазнаваць каштоўнасць культурных дасягненняў.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика