На Чачэршчыне прайшоў абрад ваджэння Куста

Пяцідзясятніца, Сёмуха, Зелянец – так яшчэ называюць свята Троіцы. Брамы, вокны хат, двор, чырвоныя куты людзі ўпрыгожваюць зялёнымі лапкамі дрэў, каб здароўе і дабрабыт, росквіт і працвітанне панавалі ў кожнай сям’і.
Багацце народных абрадаў і звычаяў беларусаў сведчаць пра мудрасць чалавека, самабытную спадчыну, эстэтычна-інтэлектуальную і этнічную культуру таго ці іншага рэгіёна, сфарміраваную многімі пакаленнямі.
Россыпам духоўнага, музычнага, мастацкага, вусна-паэтычнага патэнцыяла валодае і чачэрскі край. Напрыклад, у дзень Святой Троіцы, на сёмы тыдзень пасля Вялікадня, вуліцы аграгарадка Меркулавічы напаўняе атмасфера чарадзейства, відовішчнасці і магіі. Паганскі рытуал, звязаны з аграрным і сямейна-бытавым напрамкам, нясе ў сваёй аснове таксама цырыманіял ушанавання прыроды, асабліва дрэва. Ад хаты да хаты накіроўваецца святочны поезд з Кустом, каб павіншаваць гаспадароў, пажадаць ім зямной радасці і здароўя. Шумную працэсію частуюць прысмакамі і гарэлкай, разам спяваюць, таньчаць і праслаўляюць хараство прыроды. Затым вялікі гурт збіраецца на беразе вадаёма, вялікі вянок са стужкамі-пажаданнямі вяскоўцаў мужчыны пускаюць па вадзе – хай сабе плыве і не тоне, каб выконваліся чалавечыя патаемныя мары, надзеі, здзяйсняліся летуценні і шчасце смяялася ў кожным двары.
Потым адбываецца абрад кумлення: два чалавекі цалуюцца праз дзірку кляновага вяночка, бяруцца за рукі і праходзяць пад бярозавай аркай, брамай, утворанай з жывых галінак. Хай усім будзе шчасна!
Хадзіла за Кустом Валянціна ПРАНКЕВІЧ.
Абрад паказвалі работнікі мясцовага ЦСДК.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика