Вытокі натхнення і «рота» самавараў у чачэрскiм музеi

IMG_7836У зале гісторыі чачэрскага музея прадстаўлены работы навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў – карціны з нацюрмортамі, пейзажамі і партрэтамі любімых матуль выклікаюць замілаванне.
Няўпэўненыя штрыхі пэндзлікам, магчыма, першы крок у свет вялікага майстэрства, бо ўсё пачынаецца з малога. І хаця разглядзець талент у малюнках цяжка, ёсць шанец падзівіцца на старыя самавары і даць адзнаку некалі неад’емнаму атрыбуту вясковага побыту, меднаму гаспадару хаты. Сярод 16 прадстаўленых экспанатаў ёсць і працаваўшыя ад электрычнасці, і варыўшыя кіпень на керасіне ці драўняным вуголлі паслужлівыя пузаны.
Вядома, што самы вялікі самавар умяшчальнасцю 250 літраў вады і вагой 100 кілаграмаў быў зроблены ў 1922 годзе тульскімі майстрамі і падараваны старшыні Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта Міхаілу Калініну, які потым перадаў яго рабочым маскоўскага раёна Чырвоная Прэсня. Каб выпіць пахучай гарбаты, неабходна было пачакаць 40 хвілін. Вады, якая не астывала за тоўстымі металічнымі сценамі двое сутак, хапала на 500 чалавек. А вось самы маленькі самавар вышынёй 3,5 см паказаў свету слесар інстытута радыётэхнікі і электронікі Акадэміі навук СССР Васіль Васюрэнка. На жаль, прыстасаванне змяшчала ў сабе… толькі адну каплю вады.
В. БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика