«Як пушчу стралу ды па ўсём сялу…»

Архаічны абрад ваджэння і пахавання стралы ў вёсцы Валосавічы – не проста відовішчная дзея. Гэта магічны рытуал выклікання дажджу і важны элемент у духоўнай скарбонцы чачаран у плане абярэгу ад грому, пажару і іншай напасці.
На саракавы дзень пасля Вялікадня за ваколіцай збіраюцца жанчыны ў святочных уборах, бяруцца за рукі і крочаць па вёсцы да хлебнага поля. На кожным перакрыжаванні спыняюцца, водзяць карагоды, моляцца Усявышняму і зазываюць людзей да агульнага шэсця. А там, на ўскрайку зялёнай нівы, мужыкі распальваюць вогнішча, дарослыя і дзеці скачуць праз агонь, каб ачысціцца ад хваробы і ўнутранай брыдоты. Затым страла накіроўваецца прама ў шаўковае мора тугога калосся жыта ці пшаніцы, там яе «хаваюць», залагоджваючы паганскага бога Пяруна, каб той злітаваўся і не наслаў на зямлю бяды, каб гора не кранула нікога з жыхароў, а вясковыя хаты не спаліла маланка, ды не пабіў вокны і пасевы град.
Пакуль жыве абрад, будзе жыць і вера людская ў спагаду нябёсаў, сілу малітвы на добры ўраджай і жыццё доўгае.
Вадзіла стралу
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика