СВЯТЛО ГАРЫЦЬ – ЛЮДЗІ ІДУЦЬ

Заходзіш у гарадскую бібліятэку, што па вуліцы 50 год БССР, і адразу адчуваеш яе добрую атмасферу, амаль хатнюю ўтульнасць. Праўда, працуе дадзеная ўстанова культуры толькі ў другой палове дня, з 13 гадзін, але сваіх чытачоў знайшла. У мінулым годзе іх тут больш за 380 налічвалася. Запасы фонда складаюць каля 8600 кніг, а таксама часопісы і газеты на розны густ. Адметнасць згаданай бібліятэкі ў тым, што на базе яе створаны цэнтр ваенна-патрыятычнай літаратуры, абсталяваны невялікая экспазіцыйная зала, у якой прадстаўлены звесткі пра розныя этапы вайны. Асобныя куткі адведзены баявым дзеянням у Беларусі, подзвігу Ліліі Карастаянавай… Як расказала дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы М.В. Багданава, да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў плануецца пашырыць экспазіцыю і дапоўніць яе матэрыялам пра братоў Лізюковых.
“Часцей за ўсё ў гэту бібліятэку наведваюцца вучні гімназіі, радзей – САШ №2, прыходзяць з ДПТВ–186. Рабяты бягуць сюды, у асноўным, за творамі, якія вызначана прачытаць школьнай праграмай. Студэнты завочных факультэтаў таксама нярэдкія госці, яны ў асноўным выкарыстоўваюць спецыялізаваную літаратуру, рыхтуюць рэфераты. Пенсіянеры і беспрацоўныя нават заходзяць. Чытаюць масавую літаратуру і газеты”, – дзеліцца назіраннямі бібліятэкар Антаніда Іванаўна Шалагіна. Зараз жанчына, дарэчы, на заслужаным адпачынку, але настаўніку гісторыі, які прысвяціў усё жыццё дзецям, цяпер цяжка заставацца адной, сумна сядзець дома. А праца бібліятэкара аказалася якраз дарэчы, пэўнай аддушынай стала: тут і зносіны з людзьмі не даюць засумаваць, і накопленыя веды даюць магчымасць лёгка арыентавацца ў літаратуры, праводзіць міні-экскурсіі па цэнтру, рыхтаваць разнастайныя мерапрыемствы. І ўсё з радасцю і задавальненнем, пацвярджае Марыя Васільеўна Багданава. А ўстанова толькі выйграе ад такога імпэту і энергіі яе гаспадыні.
“Канешне, бібліятэка па сённяшні дзень неабходная. Тэхнічныя сродкі не могуць стварыць такі вобраз, як кніга. Ды і як жа класікі? – Прыходзіць да высновы Антаніда Іванаўна. – Безумоўна, імкнуцца сюды чытачы. Бачаць, святло гарыць – ідуць”.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика