Але жыццё не скончылася

Гомельшчына больш за астатніх абласцей рэспублікі пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Але жыццё на тэрыторыі рэгіёна не скончылася. Дзяржава прадпрымае ўсё магчымае, каб забяспечыць пацярпелым раёнам стабільнасць і бяспеку існавання. Горкім напамінам аб трагедыі служаць трухлявыя домаўладанні, пакінутыя жыхарамі шмат гадоў назад падчас іх выезду у чыстую зону. Адселеныя вёскі належаць захаванню, чым зараз і займаецца адпаведная служба. З 12 студзеня на Чачэршчыне працуюць магутныя экскаватары і МАЗы РСУП “Палессе”, ужо два населеных пункты – Вольск і Беліца – сцерты з паверхні зямлі, і больш не выклікаюць у сэрцы жудасць і жалобу, а радыёактыўныя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі вывезены на пункты захавання адыходаў радыяцыі. У гэтыя дні рабочая брыгада праводзіць работы ў вёсцы Лукомскія Паплавы, у сакавіку тут застануцца толькі некалькі жылых дамоў. На правядзенне дадзеных мерапрыемстваў на гэты год, як паведаміў начальнік участка С.У.Зубік, дзяржкомчарнобылем выдзелена 15 мільярдаў рублёў. Усе яны будуць асвоены своечасова. “Работы хапае, — прызнаецца Святаслаў Уладзіміравіч. – Я ўжо 18 гадоў займаюся гэтай работай, і ўсё ніяк не прывыкну. А пачыналі мы захаванне з в.Халочча. Асабліва шкада, калі пад знос ідуць яшчэ моцныя “здаровыя” будынкі, двухпавярховыя дамы. Сумнавата неяк становіцца…”.
Як сказаў вядучы спецыяліст Адміністрацыі зон адсялення і адчужэння М.М.Канаплянік, да 2015 года ў раёне павінны быць захаваны ўсе адселеныя вёскі. А іх засталося больш 30. Сваёй чаргі чакаюць і населеныя пункты Веткаўскага, Кармянскага, Хойнікскага і іншых раёнаў.
Ул. інф.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика