У чароўнай торбачцы

IMG_5644І рабятам, і дарослым сёння надзвычай цікава ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Тут праходіць Дзень сямейнага чытання.
Прыгажосцю і мудрасцю друкаванага слова прыцягвае ўвагу кніжная выстава-агляд «Семья – начало всех начал». Нікога не пакіне сумным ці абыякавым забаўляльная праграма «Разам пачытаем, разам пагуляем».
А яшчэ ўпершыню рэалізуецца літаратурны праект «Чароўная торбачка». У яркія прыгожыя торбачкі супрацоўнікі бібліятэкі паклалі кніжкі і сшыткі. Усё гэта будзе перададзена ў дзве группы дзіцячых садкоў №2 і №4 райцэнтра. І каляровыя мяшочкі пачнуць сваю вандроўку па сем’ях. Дзеткам і іх бацькам прапануецца прачытаць мастацкія творы і пакінуць у сшытках водгукі, пажаданні, напісаць сачыненні. Затым будуць падведзены вынікі. Але і зараз відавочна: праект арыгінальны і цікавы, і ўсім прыйдзецца па душы.
Ірына ЧУЯНКОВА. Фота Валянціны ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика