З песняй на канцэрце і ў працы

IMG_4157Маленькае свята для сябе і гледачоў нядаўна арганізавалі самадзейныя артысты сельгаспрадпрыемстваў раёна. Традыцыю праводзіць сярод іх агляд-конкурс райкам прафсаюза работнікаў АПК і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама стараюцца падтрымліваць штогод. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі раскрыццю творчага патэнцыялу, але задаюць запал усёй дзейнасці таленавітага супрацоўніка. Дык чым жа на гэты раз парадавалі майстры сцэны журы і гледачоў?
Распачалі канцэрт-конкурс дзве Алены – Серыкава і Малочка – з адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда». Музычная кампазіцыя «Сяброўкі» ў іх выкананні заўсёды выклікае авацыі ў жыхароў раёна. У чарговы раз песня і энергетыка артыстак настроілі на пазітыўны лад. «Позвони мне, позвони» ад Наталлі Фомчанка з таго ж сельгаспрадпрыемства пераканала, што ў жыцці кожнага ёсць чалавек, які з такім жа нецярпеннем, як гераіня кампазіцыі, чакае запаветных гудкоў тэлефона. Мурашы па целе пабеглі, калі ўдзельнікі мастацкага калектыву ААТ «Отар» заспявалі акапэльна. Іх выступленне напоўніла лірычным настроем увесь вялізны зал раённага Дома культуры. Ала Свірыдава з ААТ «Батвінава» так харызматычна праспявала пра размову закаханай дзяўчыны з уласным сэрцам, што ногі так і ірваліся на падтанцоўку. І, без сумнення, надоўга застануцца ў памяці гасцей канцэрта яркія карцінкі з музычнай пастаноўкі ўсё тых жа работнікаў ААТ «Звязда». Яны ў фарбах расказалі гісторыю трох сясцёр, якія спачатку перад люстэркам прыхарошваліся, а потым пачалі красавацца перад каралём. Па закону жанра замужам апынулася малодшая. Арыгінальнасць выступлення заключалася не толькі ў акцёрскім майстэрстве, але і ў падборы музычных кампазіцый, якія суправаджалі міні-спектакль.
Вось так коратка, але насычана працаўнікі вёскі раскрылі сакрэт аптымізму і любові да жыцця і працы. А паколькі гэты агляд конкурсам завецца, то і пераможцы ў ім былі вызначаны. Прызавых намінацый у розных жанрах хапіла на ўсіх. А за актыўнасць артыстаў чакае грашовае заахвочванне ад кіраўніцтва гаспадарак.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика