Брэнд у кожны сельскі клуб Чачэршчыны

IMG_2819Цікавае арганізацыйна-пазнавальнае мерапрыемства з мэтай прапаганды і развіцця беларускай этнаграфіі і фальклору адбылося ў аўторак на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі. У рамках Праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю ініцыятыў на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» і рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Цэнтр ткацтва: зберагаем культуру разам» за стартавым круглым сталом «Чачэрск – край самабытнай нацыянальнай культуры» сабраліся работнікі культустаноў і зацікаўленыя асобы. Абмеркаваць было што, бо, як адзначыла загадчыца метадычнага аддзела раённага Дома культуры Зоя Казлова, на Чачэршчыне багатая скарбонка аўтэнтычных каштоўнасцяў, якія трэба аднавіць, захаваць і паказаць людзям. Як адзначыла Зоя Аляксееўна, інтарэс да старажытнага і мудрага ніколі не губляў сваёй значнасці. Тым больш яго неабходна падаграваць цяпер, пры ўмове папулярызацыі і пашырэння турыстычных паслуг. Настальгія аб беларускім этнасе з гадамі набывае ўсё большы попыт і актуальнасць, прыцягвае прыхільнікаў самабытнасці. Таму абавязак культработнікаў – акцэнтаваць увагу менавіта на сваёй вёсцы, яе звычаях і рэгіянальнай абраднасці. Стварыць такую атмасферу інтрыгі і захаплення, значыць, далучыць да народнай паэтычна-вуснай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці моладзь, наладзіць цесныя сяброўскія сувязі з калегамі з іншых гарадоў Беларусі, паказаць свету багацце беларускай спадчыны.
У раёне досыць вытокаў, адкуль можна чэрпаць бясцэннае срэбра традыцыйна-абрадавай дзейнасці і фалькларыстыкі. Скажам, у ходзе круглага стала прагучалі прапановы рэалізаваць творчыя праекты або прымяніць інтэрактыўныя заняткі па навыках ганчарства, вывучэнню бытавых танцаў і вулічных дзіцячых гульняў, пашырэння ведаў аб цалебных якасцях зёлак і інш.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел загадчыца аддзелам народных традыцый і метадыст па народных промыслах Гомельскага АЦНТ Ірына Глушэц і Аляксандр Навагрудскі, старэйшы навуковы супрацоўнік веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава Ларыса Раманава, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Фенік. Замес, як кажуць, добрай справе зроблены, застаецца чакаць слушных ініцыятыў і станоўчых вынікаў.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика