На Чачэршчыне адбыўся турыстычны злёт

турслеттЦёплае надвор’е, што ўсталявалася за вокнамі, так і маніць на вуліцу, вабіць магчымасцю атрымаць асалоду ад адпачынку на свежым паветры. Высокі градус на тэрмометры паспрыяў і правядзенню раённага турыстычнага злёту, на якім у мінулыя выхадныя вялі ўпартую барацьбу за перамогу супрацоўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Чачэршчыны.
Але ж не толькі паветра накалілася ў маляўнічых мясцінах каля возера Вір, тут закіпалі сапраўдныя страсці падчас спаборніцтваў паміж камандамі. Трэба было пераадольваць паласу перашкод, у конкурснай праграме прадставіць фотарэпартаж аб дзейнасці па развіцці турызму ў калектывах, прадэманстраваць майстэрства прыгатавання смачнай паходнай стравы. З гумарам праходзілі сляпое арыентаванне, спрабавалі сябе ў дамбайскім футболе. Як і заўсёды, не абышлося без удзелу ў спартыўным арыентаванні.
Трэба адзначыць, на гэты раз арганізатары мерапрыемства ўнеслі ў праграму нешта новае: замест традыцыйнай турыстычнай падрыхтоўкі ўдзельнікам прапанавалі конкурс «партызанскі лагер», падчас якога ўстанаўлівалі палаткі, укладвалі заплечнікі, вызначалі азімут. Больш таго, каманды выконвалі патрыятычныя песні, раўняліся ведамі і знаходлівасцю ў інтэлектуальной віктарыне і інш. Усё гэта, дарэчы, абумоўлена святкаваннем адной з найбольш значных дат гэтага году – юбілейнай гадавіны Вялікай Перамогі.
І вось строгае і ўважлівае журы вызначыла пераможцаў: трэцяе месца ў агульнакамандным заліку дасталася прадстаўнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм, другая пазіцыя за камунальшчыкамі, на ганаровую першую ступень узнялася каманда прафесійнага ліцэя. Лідары спаборніцтва ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика