Ад нашага «стала» да вашага

IMG_3729Адной з задач работнікаў клубных устаноў раёна з’яўляецца прапаганда мясцовых традыцый і абрадавай культуры бацькаўшчыны.
Пры бабіцкім цэнтры творчасці, музыкі і песні з 2008 года дзейнічае этнаграфічны музей. Спачатку гэта быў невялічкі куток, дзе захоўваліся рарытэтныя побытавыя прылады вяскоўцаў. Але пакрысе фонды папаўняліся цікавымі і каштоўнымі прадметамі. Напрыклад, унікальны драўляны ложак без адзінага цвіка, падараваны Ганнай Васільеўнай Гапеенка, маслабойка, кросны і інш. Шмат хатніх прадметаў ахвяравалі клубнай установе Вера Пятроўна Цеплякова, Агаф’я Сямёнаўна Казіначыкава, Ганна Васільеўна Гапеенка, Таццяна Іванаўна Маркоўская, Таццяна Пятроўна Хрысціна і Мікалай Гарбачоў. Падзяліліся сваімі вышыўкамі і прэзентавалі цэнтру некалькі экзэмпляраў ручной работы Людміла Сцяпанаўна Мудракова і Кацярына Аляксееўна Шкалянкова, а Таццяна Іванаўна Селюкова прынесла бацькаву лубяную біклагу для вады і яшчэ шмат чаго.
IMG_3725А зусім нядаўна музейны пакой укамплектаваўся палатнянымі сарочкамі – пры разборцы купленага для гаспадарскіх патрэб домаўладання кіраўнік народнага ансамбля народнай песні, музыкі і танца «Лёс» Наталля Турмасава знайшла на гарышчы лазовы куфар, а ў ім аж 11 саматканак. І ўсе не падобныя адна на адну. Колькі яны праляжалі ў цемры і сырасці, невядома, але ж пасля мыцця хоць бяры і апранай: белыя, чыстыя, мяккія. Такім скарбам загадчыца мясцовай установы культуры Людміла Міхалкоўская вельмі ганарыцца. А на днях жанчына перадала на дабрачыннай аснове сваёй каляжанцы Ірыне Нікішовай карыта для ветрання зерня. Іх у гаспадыні было аж чатыры, чаму ж не падзяліцца з добрым чалавекам? Дарэчы, для папаўнення музея хлеба экспанатамі Ірыне Міхайлаўне даводзіцца прасіць у людзей тое-сёе з прадметаў хатняга ўжытку, якімі вяскоўцы ўжо не карыстаюцца, але што прадстаўляе культурную каштоўнасць краю. Вось і на мінулым тыдні бабічане прынеслі ў дар тры алюмініевыя формы для выпечкі пшанічных боханаў. Ірына Міхайлаўна дзячыць шчодрым людзям і будзе рада, калі нехта з чачаран не пашкадуе ахвяраваць у фонды старыя рэчы, якія могуць стаць карысным наглядным матэрыялам для наведвальнікаў батвінаўскага культурна-спартыўнага цэнтра.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика