Пахне яблыкамі раніца ў вёсцы Бабічы

IMG_3706Урэшце дачакаліся светлай Хрыстовай радасці тыя, хто не ўжываў
да яблычнага спаса салодкія сакавітыя плады.
Адчуванне нечага хвалюючага і ўрачыстага панавала з раніцы 19 жніўня. Веруючыя, прыбраўшыся ў святочныя ўборы, накіраваліся да царквы, каб памаліцца Богу і асвяціць прынесеныя яблыкі. Набажэнства, водбліскі свечак, пах ладану і інтрыгуючае прадчуванне смаку наліўной малінаўкі стваралі атмасферу ўрачыстасці і чагосьці таям-нічага.
З нецярпеннем чакалі святара айца Васілія з Боскім блаславеннем таксама жыхары Бабіч. І вось зазванілі крыштальным звонам званы, загучала малітва. Наклаўшы на грудзі святы крыж, праваслаўныя прасілі ва Усявышняга міру і згоды, здароўя і дабрабыту. Пакаштаваўшы гаючай вады з асвячонай крыніцы, распачалося спасаўскае гулянне. Бабічане з задавальненнем частаваліся жоўта-чырвонымі пладамі, слухалі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці і самі з вялікай ахвотай спявалі. Іх вочы нават загарэліся і, здалося, 70-гадовыя бабулі аж памаладзелі, калі па наваколлю паліліся такія знаёмыя мелодыі старой народнай казачай песні «Туман ярам».
У пяты раз на бабіцкай зямлі адзначалі свята яблычнага Спаса так шырока і масава. Вера ў Госпада, у тагасветнае жыццё і пакаранне нябёсаў за грахі ўсё часцей прымушаюць вернікаў ісці ў храм, праслаўляць імя Гасподне, прасіць літасці і заступніцтва. Каб душа ня счарсцвела, а думкі былі толькі пра добрае.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика