У Чачэрску адбыўся маладзёжна-патрыятычны экскурс «Сцяжынкамі памяці»

Дакрануцца да гістарычнага мінулага Чачэрска, перагарнуць далёкія ваенныя старонкі жыцця мелі магчымасць дзяўчаты і хлопчыкі, прыняўшыя ўдзел ў маладзёжна-патрыятычным экскурсе «Сцяжынкамі памяці». Мерапрыемства, прымеркаванае да 70-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  было арганізавана па ініцыятыве члена пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ», рэдакцыі раённай газеты, ветэрана камсамолу Валянціны Пранкевіч пры падтрымцы лідараў маладзёжнага руху. Намаганнямі неабыякавага ініцыятара быў распрацаваны маршрут, яна ж у якасці экскурсавода правяла падлеткаў сцяжынкамі гістарычнага мінулага. Невыпадкова была абрана дата правядзення паходу – 14 жніўня – як напамін аб тым, што менавіта ў гэты дзень  Чачэрск быў акупіраваны ворагам.

Падрабязна аб мерапрыемсте чытайце ў бліжэйшым нумары “ЧВ”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика