ГАВОРЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ

Изображение 0011

Хто не ведае перадачу «Гаворым па-беларуску», якая дэманструецца на тэлеканале «Беларусь-3»!
А нядаўна ў тэлегульні прынялі ўдзел чачэрскія інтэлектуалы.
– Шчыра кажучы, мы і здзівіліся, і крыху захваляваліся, калі нам патэлефанавалі са студыі, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, суправаджальнік групы Кацярына Люцікава. – Гэта вельмі прэстыжна, але ж і не менш адказна, таму падабраць кандыдатуры папрасілі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Вольгу Лагойкіну. Трэба сказаць, каманда сфарміравалася моцная: дырэктар Роўкавіцкай школы Васіль Рудабелец, настаўнік СШ №2 Юрый Лагойкін і метадыст аддзела адукацыі Андрэй Усевіч. Нашы супернікі – тры сяброўкі былыя аднакурсніцы педагагічнага каледжа з Пінска. Ведаеце, калі глядзіш на гэта збоку, пытанні здаюцца не цяжкімі, а калі сам стаіш перад кінакамерай, зусім іншае. Нашым педагогам не ўдалося перамагчы, аднак яны праявілі высокія веды і атрымалі запрашэнне на яшчэ адзін з тураў. Паглядзець жа нас на тэлебачанні можна будзе, як нам сказалі, дзесьці месяцы праз тры.
Назву камандзе чачаран даў В.Рудабелец – «Леаніды». Чаму менавіта так? Як сказаў Васіль Міхайлавіч, тут тры тлумачэнні: па-першае, у беларускага пісьменніка У.Караткевіча ёсць раман «Нельга забыць» (Леаніды не вернуцца да Зямлі). Па-другое, леаніды – гэта метэорны паток, які бывае раз у 33 гады. І па-трэцяе, «Леаніды», значыць улюблёныя ў чачэрскія краявіды. Вось такі па-сапраўднаму тонкі, этнічны, беларускі варыянт.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика