У ЛОЕЎ ДА СЯБРОЎ

DSC_4591Чачэрская дэлегацыя з ліку маладых людзей і дзяржаўных служачых стала ўдзельніцай святкавання Дня моладзі ў г.Лоеве, на месцы адной з буйнейшых аперацый Вялікай Айчыннай вайны – барацьбы за Днепр.

– Сустрэча прымежных раёнаў трох краін заўсёды праходзіла маштабна і захапляюча, – расказвае начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вадзім Плыткевіч, – Гэты раз таксама было на што паглядзець: цікавая творчая праграма, разнастайныя выставы ДПТ, моташоу, выступленні акрабатаў, спецназаўцаў, асілкаў з Малдовы, Расіі, Украіны і Беларусі, парад ваеннай тэхнікі, працавала шмат атракцыёнаў, можна было набыць тульскі пернік і сімвалічны сувенір украінскага манетнага двара. У форуме прымалі ўдзел дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі галіны эканомікі, але самае галоўнае – моладзь. Прыемна, што свята ўсё ж адбылося і госці з Чарнігаўскай вобласці таксама прыехалі да нас. Мы вярнуліся дадому з узнёслымі пачуццямі і ўражаннямі. Безумоўна, славянскія краіны аб’ядноўвае не толькі адно неба на ўсіх, але і міралюбнасць, агульныя карані і сяброўства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика