Героіка-патрыятычная эстафета на Чачэршчыне

IMG_7040Хлопцы ў салдацкім абмундзіраванні, дзяўчаты з букетамі кветак, партызанскі касцёр і песні пра вайну – такія знаёмыя сюжэты прайшлі перад вачамі запрошаных на фінальны этап героіка-патрыятычнай эстафеты «Установа высокай культуры» ў ДУА «Батвінаўская базавая школа Чачэрскага раёна».
Адметнай рысай мінулага мерапрыемства з’яўляецца тое, што ў дзеянні прымалі ўдзел усе вучні. Калі хто не ўмеў кружыць у вальсе, дык спяваў, а калі не атрымоўвалася выводзіць мелодыі – на кароткі час стаў акцёрам тэматычных мізансцэн. Разам з дзецьмі выходзілі да мікрафона настаўнікі. Поруч з вершамі гарманічна ўпляліся ў сцэнарый танцавальныя кампазіцыі старых песень у новай інтэрпрэтацыі. Напрыклад, усім вядомы твор Міхаіла Ісакоўскага «Кацюша», выкананы дзяўчатамі малодшых класаў. Вельмі ўдала сыграў ролю ваншэнкінскага легендарнага Алёшы дзевяцікласнік Аляксандр Міхаленка. Наогул, у тэатралізаванай пастаноўцы адлюстраваліся ўсе моманты жыцця і падзей тых часоў, пачынаючы ад першага выбуху снарада да пераможных салютаў і хвіліны маўчання ў гонар загінуўшых. І як адзін з элементаў свята – традыцыйная салдацкая каша. У батвінаўскім варыянце яна, прыгатаваная з апетытнай курыцай і перчыкам, набыла сучасны лад. А да кашы прапанаваўся ўсё той жа ўрачысты і трыумфальны венскі вальс.
Вынікі раённага конкурсу «Установа высокай культуры» будуць падведзены ў бліжэйшы час, а пераможца атрымае заслужаную ўзнагароду.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика